БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме

11.02.2026 / 17:33

Nashaniva.com

49‑гадовай Таццяне Магнусавай прысудзілі тры гады зняволення.

Таццяна Магнусава. Фота: Укантакце

Таццяне Магнусавай з Гомеля 49 гадоў. Жанчына больш за 25 гадоў у шлюбе. Яе муж працуе выратавальнікам, разам яны выгадавалі сына.

Таццяна пісала, што лічыць сябе сярэднім класам: «Мы не алігархі, але ўсяго дабіліся ўласнай працай, маем кватэру, лецішча і два аўтамабілі».

«Я абсалютна шчаслівая жанчына! У мяне ў сям'і разуменне і гармонія», — дзялілася яна ў сацсетках.

У вольны час гамяльчанка захаплялася рэаліці-шоу, эзатэрыкай, народнай медыцынай.

Магнусаву арыштавалі каля года таму. Стала вядома, што Таццяну асудзілі ў Гомельскім абласным судзе па некалькіх артыкулах — ч. 1 арт. 368 КК («абраза Лукашэнкі»), ч. 2 арт. 367 КК («паклёп на Лукашэнку»), ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі»), ч. 3 арт. 361‑1 КК («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»), арт. 369‑1 КК («дыскрэдытацыя Беларусі») і ч. 1 арт. 130 КК («распальванне варожасці»).

Справа ў яе каментарах у тэлеграме. Акаўнт Таццяны называўся яе ўласным імем і быў прывязаны да беларускага нумара. З яго яна і пакідала каментары.

Па інфармацыі Dissident.by, Магнусавай прысудзілі тры гады калоніі.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Каментары да артыкула