БЕЛ Ł РУС

Трагедыя ў Харкаўскай вобласці: расійскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей

11.02.2026 / 08:14

Nashaniva.com

У горадзе Багадухаў Харкаўскай вобласці ў выніку ўдару беспілотнікам па прыватным доме загінулі чатыры чалавекі. Сярод ахвяр — трое маленькіх дзяцей: два хлопчыкі, якім было толькі па адным годзе, і двухгадовая дзяўчынка.

Таксама ў доме быў 34‑гадовы мужчына, ён памёр ад смяротных траўм.

Паводле інфармацыі кіраўніка Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алега Сінягубава, дрон трапіў у жылы дом.

Будынак быў цалкам разбураны, успыхнуў пажар на плошчы 60 квадратных метраў.

Акрамя загінулых, ёсць пацярпелыя. Сярод іх — 35‑гадовая цяжарная жанчына і 74‑гадовая пенсіянерка.

Медыкі аказваюць ім дапамогу. Ратавальнікі ліквідуюць наступствы ўдару і разбіраюць завалы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула