БЕЛ Ł РУС

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт

11.02.2026 / 17:53

Nashaniva.com

Жыхар адной з вёсак Салігорскага раёна настолькі раззлаваўся на кепскую якасць інтэрнэт-сувязі, што пагражаў узарваць адпаведную вежу. Прытым зрабіў гэта двойчы, і двойчы яго за гэта судзілі, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

Першы выпадак адбыўся ў студзені 2025 года падчас навагодніх святаў: мужчына выпіў амаль бутэльку гарэлкі, успомніў пра праблемы з мабільным інтэрнэтам, патэлефанаваў у службу падтрымкі, але там яму не дапамаглі.

Пасля таго, раззлаваны, мужчына вылаяўся і прыгразіў, што ўзарве інтэрнэт-вежу. За гэта суд прыгаварыў яго да года хатняй хіміі.

Пасля таго чалавек памяняў аператара, але гісторыя на гэтым не скончылася.

У верасні таго ж года ўжо новы аператар атрымаў званок з падобнай пагрозай. Інфармацыю перадалі ў міліцыю, дзе высветлілі, што «мінёрам» зноў быў той жа чалавек, ужо судзімы за аналагічнае парушэнне.

На мужчыну завялі новую крымінальную справу. Цяпер яму пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Чытайце таксама:

У Пінску затрымалі падлетка за «мініраванне» ліцэя

Мінчук «замініраваў» курсы па аратарскім мастацтве

Падлетак «замініраваў» гандлёвы цэнтр ад імя знаёмай па чаце

Каментары да артыкула