У Беларусі з'явіцца вайсковы тэлеканал
З 23 лютага ў Беларусі пачне працаваць новы вайсковы тэлеканал. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» паведаміў памочнік міністра абароны Леанід Касінскі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Наша Ніва
Вайсковы чыноўнік адзначыў, што гэта будзе паўнацэнны тэлеканал вайсковага ведамства, які ўключаецца ў рэспубліканскі пакет і будзе даступны на 12‑й кнопцы.
У прэс-службе абароннага ведамства растлумачылі, што аснову эфіру складуць патрыятычны кантэнт і кіно.
На гэты момант у Беларусі ўжо ёсць вайсковае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр», газета «Во славу Родины», часопіс «Армия», тэлекампанія «ВоенТВ» і радыё «Компас FM».
Чытайце таксама:
З серады даведка з ваенкамата абавязковая для выдачы пашпарта хлопцам ва ўзросце 18—27 гадоў
Лукашэнка патлумачыў, чаму раптоўная праверка Узброеных сіл праводзілася без Генштаба і Мінабароны