Здарэнні22

Лукашэнка патлумачыў, чаму раптоўная праверка Узброеных сіл праводзілася без Генштаба і Мінабароны

Аляксандр Лукашэнка сёння растлумачыў, чаму нядаўняя нечаканая праверка гатоўнасці Узброеных сіл была абвешчана непасрэдна, без папярэдняга інфармавання Генштаба і міністра абароны.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля абвяшчэння праверкі Узброеных сіл пачалі з’яўляцца распаўсюджванні ад «збеглых» (так улады называюць апанентаў за мяжой — НН): «Ой, не давярае міністру абароны, не давярае Генштабу».

«Я ўсім давяраю. Але гэта — раптоўная праверка, якую праводзіць Галоўнакамандуючы. І я хачу паглядзець, як у гэтай раптоўнай праверцы будуць дзейнічаць Генштаб і Міністэрства абароны», — сказаў ён.

Маўляў, у гэтым і заключаецца істотнае адрозненне раптоўнай праверкі ад любых іншых, якія таксама праводзяцца ва Узброеных сілах.

Каментары2

  • )
    03.02.2026
    Теперь точно ясно. Не доверяет. Только и после проверки ничего не изменилось. В нужное время простое быстрее тебя найдут.
  • Маці ўсіх тлумачэнняў
    03.02.2026
    З тамімі тлумачэннямі ў стылі "таму што таму" гіпотэз усё роўна няшмат: альбо страх, што Delta Force раптам прыбярэ з дошкі магутную фігуру Хрэніна, альбо страх, што Хрэнін (ці хто яшчэ) паспрабуе прыбраць самога "Галоўнакамандуючага".
    І наколькі ж жудасна "80-працэнтны" зацыклены на гэтай "жменьцы" "збеглых"! Здаецца, спаць з імі кожны вечар кладзецца і раніцай з імі ўстае.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць