БЕЛ Ł РУС

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

12.02.2026 / 14:01

Nashaniva.com

Парламент Украіны не змог працаваць на пасяджэнні 12 лютага — дэпутаты кажуць, што маглі атруціцца ў сталовай Рады.

Стравы ў сталовай Рады, 2019 год. Фота: УП

Як піша «УП», гаворка ідзе пра дзясяткі дэпутатаў. Называецца лічба «да 30 нардэпаў». У большасці падобныя сімптомы: высокая тэмпература, страта сіл, кішэчныя разлады і дыярэя.

Частка суразмоўцаў мяркуе, што маглі атруціцца ў дэпутацкай сталовай, хоць не ўсе інфіцыраваныя елі там.

Іншыя суразмоўцы перакананыя, што ўсе сімптомы падобныя на прыкметы ротавіруса, успышкі якога ў апошнія тыдні фіксавалі і ў Букавелі, і ў іншых гарадах, у тым ліку ў сталіцы.

Праз раптоўнае захворванне парламент не змог сабрацца на пасяджэнне 12 лютага. Таму ў Радзе былі вымушаныя закрыць пасяджэнне парламента.

Наступны пленарны тыдзень пачнецца 24 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула