БЕЛ Ł РУС

Ганна Каралёва фінішавала 45‑й на дыстанцыі 10 кіламетраў

12.02.2026 / 15:59

Nashaniva.com

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва фінішавала на дыстанцыі 10 кіламетраў (з раздзельным стартам) з вынікам 25:59.3. Гэта 45‑і вынік і адставанне тры хвіліны 10 секунд ад лідара.

Ганна Каралёва, фота БелТА

Золата выйграла шведка Фрыда Карлсан з вынікам 22 хвіліны і 49 секундаў.

Срэбра ў шведкі Эбы Андэрсан (адставанне 46,6 секунды), бронза ў амерыканкі Джэсі Дзігінс (+49,7).

Карлсан і Андэрсан выйгралі золата і срэбра ў скіятлоне ў суботу.

У суботу Ганна была 34‑й у скіятлоне, у аўторак паказала 49‑ы вынік у кваліфікацыі спрынту.

Сёння вечарам Марына Зуева возьме ўдзел у забегу на 5000 метраў на каньках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула