Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі
Грамадзянін Беларусі загінуў пры катастрофе верталёта Мі-8 на авіябазе Матан ас-Сара на поўдні Лівіі 9 лютага. Верталёт, які выконваў санітарны рэйс, разбіўся пры заходзе на пасадку. На борце знаходзілася пяць чалавек, піша Reform.news.
Фота: Kufra-Ambulance and Emergency board
«Паводле звестак аднаго з маіх падпісчыкаў, правым пілотам санітарнага рэйса быў грамадзянін Беларусі А. М., камандзірам паветранага судна — грамадзянін Расіі С. П. (раней служыў з маім падпісчыкам у адным палку). Таксама загінулі два медыцынскія работнікі і пацыент, якога перавозілі», — паведамляе тэлеграм-канал «ОтВинта».
Фота: facebook.com/abdulla.kufra
Паводле звестак лівійскіх СМІ, верталёт выконваў эвакуацыю параненага вайскоўца. Выданне Al-Wasat называе імёны трох загінулых — гэта два лівійскія вайскоўцы і медбрат.
Чытайце таксама:
У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі
У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце