БЕЛ Ł РУС

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка

12.02.2026 / 20:01

Nashaniva.com

На прапускным пункце «Меднікі» падчас праверкі аўтобуса, які прыехаў з Беларусі, у багажы адной з пасажырак знайшлі вялікі аб’ём даўно выведзеных з абарачэння наяўных грошай савецкага часу. Натуральна, яны з сімваламі сярпа і молата, чырвонай пяціканцовай зоркай і іншымі атрыбутамі СССР, якія ў сучаснай Літве забароненыя.

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Жанчына не была дапушчаная да ўезду ў Літву — яе з багажом вярнулі назад у Беларусь.

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Згодна з заканадаўствам Літвы, распаўсюджванне, выкарыстанне або публічная дэманстрацыя сімвалаў нацысцкай Германіі, СССР або Літоўскай ССР забароненыя. Гэта тычыцца знакаў, якія могуць выкарыстоўвацца для прапаганды ідэалогіі таталітарных рэжымаў, агрэсіі або злачынстваў супраць чалавецтва. Такія прадметы нельга дэклараваць або ўвозіць у краіну.

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Чытайце таксама:

Літоўскія памежнікі адправілі беларуса назад на радзіму з-за савецкай сімволікі на машыне

Расіяніна не пусцілі ў Літву з-за савецкай сімволікі

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны

Каментары да артыкула