Грамадства99

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны

Мужчына размясціў на лабавым шкле савецкую сімволіку.

Фота: VSAT

Беларуса не прапусцілі ў Літву праз налепку на машыне. 33-гадовы мужчына спрабаваў трапіць у суседнюю краіну праз пункт пропуску «Меднікі». Аднак памежнікі заўважылі на лабавым шкле аўто налепку з савецкай сімволікай.

Яна ўяўляла сабой сцяг СССР у выглядзе контураў краіны. Публічная дэманстрацыя савецкай сімволікі ў Літве забароненая законам.

Пасля таго як памежнікі адмовілі яму ва ўездзе ў Літву, мужчына вярнуўся ў Беларусь на аўтамабілі, паведамілі ў памежнай службе.

Аналагічныя выпадкі, калі памежнікі не прапускаюць у Літву аўтамабілі ці нават чыгуначныя вагоны з забароненай савецкай сімволікай, адбываюцца ўсё часцей. У верасні супрацоўнікі пагранатрада не прапусцілі ў Літву 50-гадовага грамадзяніна Расіі, які кіраваў цягачом MAN з паўпрычэпам. На лабавым шкле кабіны, на бачным месцы, была замацаваная георгіеўская стужка.

Таксама літоўцы некалькі разоў не прапускалі ў краіну чыгуначныя вагоны з літарай Z-сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каментары9

  • AlexxelA
    17.12.2024
    прыдурак нарадзіўся ў 1991-ым годзе, г.зн. у саўку амаль ня жыў, і ведае толькі па расповядах другіх, а развешвае сымболіку.
  • Ёсік
    17.12.2024
    А што тут такога, прыгожы дыванок, каб тэлефон не боўтаўся па панэлі. Вось і ўсё тлумачэньне. Няма ў насельніцтва глуздоў, хочуць па Еўропам вандраваць, але моцна расея за айцы трымае. Такі і ля амбасады пастаіць супраць польскага радыкалізму, і на адкрыцьцё помніку сталіну прыйдзе.
  • FP
    17.12.2024
    Dziakuj litoŭcam za vydatnuju pracu. My vidać zanadta rachmanyja i talierantnyja dla baracby z takim. Abo mlavyja i dryščavyja.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць