БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by

12.02.2026 / 20:43

Nashaniva.com

Са слоў крыніцы выдання Tochka.by, у Беларусі прынялі рашэнне цалкам спыніць функцыянаванне рэсурсаў, звязаных з tut.by. Ці не адзіным з такіх дагэтуль заставалася электронная пошта. 

Фота ілюстрацыйнае

З пачатку 2026 года беларускія юрыдычныя асобы атрымліваюць патрабаванні ад органаў выканаўчай улады карыстацца толькі абароненымі паштовымі сэрвісамі, размешчанымі ў нацыянальным сегменце інтэрнэту. Гэта прапісана ва ўказе Лукашэнкі № 60.

Пры гэтым забаронена выкарыстоўваць рэсурсы, звязаныя з «экстрэмісцкай дзейнасцю». Асаблівую ўвагу пры гэтым звярнулі на tut.by, які ўключаны ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў з абмежаваным доступам.

Найбуйнейшы ў Беларусі інфармацыйны рэсурс Tut.by быў прызнаны «экстрэмісцкім» і заблакаваны ў 2021 годзе. Цяпер яго справу працягвае выданне «Люстэрка».

Паштовы сэрвіс Tut.by да 2009 года быў самастойны, пасля перайшоў на платформу Google, а з 2015‑га працуе на платформе «Яндэкса».

Чытайце таксама:

Інстаграм-старонкі Насты Роўды і Марыны Ментусавай прызналі экстрэмісцкімі

У Гродзенскай вобласці летась распачалі 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай» накіраванасці

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым

Парадыйную інстаграм-старонку Лукашэнкі прызналі «экстрэмісцкай»

Каментары да артыкула