БЕЛ Ł РУС

Праз дзеянні пасажыра збіўся рух некаторых цягнікоў Беларускай чыгункі

12.02.2026 / 21:40

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка паведаміла, што 12 лютага 2026 года цягнік №713 Віцебск — Мінск, які выехаў з Віцебска а 15:39 і павінен быў прыбыць у Мінск а 18:56, быў затрыманы на станцыі Жодзіна «праз супрацьпраўныя дзеянні аднаго з пасажыраў».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паведамлялася, што праз гэта са станцыі Жодзіна цягнік адправіўся а 19:11 і меў прыбыць у Мінск прыкладна з гадзіннай затрымкай.

У сувязі з гэтым таксама змяніўся графік руху іншых цягнікоў:

— цягнік №6023 Крупкі — Мінск, які выехаў з Крупак а 17:19, прыбыў у сталіцу з затрымкай каля 35 хвілін;

— цягнік №719 Масква — Мінск, што адправіўся з Масквы ў 12:00, затрымаўся прыкладна на 25 хвілін.

Што за дзеянні з боку пасажыра выклікалі такі незвычайны збой у графіку, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У Белчыгунцы патлумачылі прычыны замены дызель-цягнікоў на цягнікі лакаматыўнай цягі Мінск — Віцебск — Мінск

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Начны цягнік з Віцебска спазніўся — пасажыраў у сталіцы засялілі ў гатэль

Каментары да артыкула