БЕЛ Ł РУС

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

13.02.2026 / 10:45

Nashaniva.com

Дырэктарам Тэатра лялек з 2024 года была Таццяна Тоўсцік, змяніўшы на пасадзе Дзмітрыя Сямёнава. Аднак інфармацыя пра яе знікла ў графе «Кіраўніцтва і творчы склад» на афіцыйным сайце. Зараз там значыцца толькі намеснік дырэктара Вячаслаў Лявоненка, піша Onliner.by.

У тэатры расказалі, што Таццяна Тоўсцік пакінула калектыў па ўласным жаданні.

— Яе сыход ніяк не звязаны з працай тэатра. Таццяна Анатольеўна вырашыла вярнуцца да выкладчыцкай дзейнасці ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (раней была старшым выкладчыкам на кафедры рэжысуры), — сказаў суразмоўца.

У апошнія гады спектаклі тэатра лялек сталі аднымі з самых запатрабаваных. Ля кас не раз збіраліся чэргі, а ў рэжыме онлайн квіткі раскупляюцца максімальна хутка. У адным з інтэрв'ю Таццяна Тоўсцік расказала, што некаторыя нават абвінавачвалі тэатр у штучным стварэнні ажыятажу.

Фота: Мінск-навіны

«Але пры існуючай вядомасці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек нам гэта зусім не трэба. Мы выключылі анансаванне старту продажаў, і, як толькі афіша трапляла на сайт тэатра, пачыналіся продажы і ў касе, і праз сайт. Так выраўнялі магчымасці ўсіх бакоў», — расказвала экс-дырэктар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула