БЕЛ Ł РУС

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў

13.02.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Яму было 100 гадоў.

Памёр расійскі і савецкі публіцыст Рой Мядзведзеў, яму было 100 гадоў. 

Мядзведзеў быў аўтарам шматлікіх палітычных біяграфій. Ён праславіўся ў савецкі час кнігай «Да суда гісторыі» пра сталінскія рэпрэсіі, за якую быў выключаны з КПСС.

Падчас перабудовы яго аднавілі ў партыі, затым Мядзведзеў быў членам Вярхоўнага Савета СССР і прымаў удзел у З'ездзе народных дэпутатаў СССР.

Адна з вядомых яго кніг — біяграфія Мікіты Хрушчова, што ў пачатку 1990‑х выходзіла па-беларуску.

У 2010 выйшла кніга «Александр Лукашэнка. Абрысы беларускай мадэлі», дзе ён хваліў Лукашэнку.

Рой Мядзведзеў быў братам-блізнюком Жарэса Мядзведзева — савецкага дысідэнта. Імя атрымаў у гонар вядомага ў 1920‑х гадах індыйскага камуніста Манабендры Роя, аднаго з заснавальнікаў Кампартыі Індыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула