БЕЛ Ł РУС

Суд над Паўлам Дабравольскім пачнецца 27 лютага

13.02.2026 / 13:01

Nashaniva.com

Мужчыну абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».

Пасяджэнне запланаванае ў Мінскім гарадскім судзе, піша «Позірк». 

Журналіст раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя медыя. Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — інфармацыйная кампанія БелаПАН, частку супрацоўнікаў якой у 2021 годзе КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем».

Павел Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала журналіста палітвязнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула