БЕЛ Ł РУС

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны

13.02.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі выдання The Financial Times, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа збіраўся абмеркаваць пытанне вайны Расіі супраць Украіны з еўрапейскімі лідарамі на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, але ў апошні момант адмяніў свой удзел у сустрэчы.

Марка Рубіа. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Са звестак выдання, сустрэча павінна была адбыцца 13 лютага ў Мюнхене з удзелам кіраўнікоў Германіі, Францыі, Польшчы і кіраўніцтва Еўрапейскай камісіі. Аднак Рубіа адмовіўся ўдзельнічаць «праз несупадзенне графікаў».

Неназваны прадстаўнік ЗША растлумачыў гэта вялікай колькасцю ў Рубіа іншых запланаваных сустрэч, прысвечаных пытанням Расіі і Украіны, у рамках Мюнхенскай канферэнцыі.

ЗША, паводле журналістаў, плануюць асобную сустрэчу Рубіа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 14 лютага.

Еўрапейскія чыноўнікі назвалі адмову Рубіа «вар'яцкай» і адзначылі, што без удзелу ЗША сустрэча страціла значную частку сваёй змястоўнасці.

The Financial Times таксама падкрэслівае, што адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа ўсё больш аддаляецца ад еўрапейскіх саюзнікаў і імкнецца падштурхнуць Украіну да заключэння мірнага пагаднення з Расіяй. Адмова Рубіа ад сустрэчы, на думку еўрапейскіх крыніц, сведчыць пра тое, што ЗША менш зацікаўленыя ў шчыльнай каардынацыі з Еўропай наконт урэгулявання канфлікту.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»

ЗША абмяркуюць з Венгрыяй і Славакіяй адмову ад расійскага газу

Каментары да артыкула