Свет1818

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што, на яго думку, Расія гатовая заключыць мірнае пагадненне з Украінай. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі павінен дзейнічаць, каб не страціць магчымасць спыніць вайну. Паводле Трампа, калі Кіеў не зробіць крокаў насустрач, шанец на дамоўленасць можа быць страчаны.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Расія хоча заключыць здзелку, і Зяленскі павінен рухацца. У адваротным выпадку ён упусціць выдатную магчымасць, яму прыйдзецца дзейнічаць», — сказаў Трамп журналістам 13 лютага, адказваючы на пытанне, ці па-ранейшаму Вашынгтон патрабуе ад Зяленскага правесці прэзідэнцкія выбары да лета.

Раней выданне Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх і заходніх чыноўнікаў паведамляла, што ва Украіне разглядаюць магчымасць правядзення прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму адносна мірнага пагаднення з Расіяй вясной 2026 года. Паводле гэтых крыніц, афіцыйная заява магла б прагучаць 24 лютага — у гадавіну пачатку расійскай агрэсіі.

Таксама паведамлялася, што адміністрацыя Трампа нібыта настойвала на правядзенні выбараў і завяршэнні мірных перамоў да лета. Аднак Зяленскі абверг гэту інфармацыю. Ён адзначыў, што выбары могуць адбыцца толькі пры наяўнасці неабходных гарантый бяспекі, і падкрэсліў, што галоўнай умовай застаецца бяспека краіны. Паводле яго слоў, пытанне выбараў часцей уздымаюць партнёры Украіны, а не сама ўкраінская ўлада.

Тым часам у Крамлі паведамілі, што чарговы раўнд перамоў аб урэгуляванні канфлікту запланаваны на 17—18 лютага ў Жэневе. Расійскую дэлегацыю гэтым разам узначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.

Каментары18

  • Filipp
    13.02.2026
    Вось што цікава, калі Украіна страціць 20% сваё тэрыторыі, гэта нам спрабуюць прадаць як амаль перамога Украіны, а вось калі яна страціць 21% сваёй тэрыторыі, гэта параза і капітуляцыя.
  • Ботам
    13.02.2026
    А колькі ён бараляў Венесуэльскай нафты сёння вывеў ? , А вось і лукабот са сваім ШІ. Давай набор мэтадычкі-1917, 1991, мова дома, ўлус, Масковія, Каліноўскі, адрыў Лукашэнкі ад Расіі, Дугін, ФСБ. Працуй, агуч усё.
  • ?
    13.02.2026
    Filipp, а чаму Украіна павінна атдаваць сваю тэрыторыю, якую маскалі так і не змаглі захапіць?

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць