БЕЛ Ł РУС

15 тысяч еўра на лячэнне Юрася Юркевіча сабралі за два дні

13.02.2026 / 23:23

Nashaniva.com

11 лютага стала вядома пра цяжкую сітуацыю гісторыка Юрася Юркевіча. Пры канцы 2025 года ў яго выявілі пухліну мозгу. Дыягназ вельмі цяжкі — злаякасная гліябластома. Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак для дапамогі Юрасю, і ўжо да вечара 13 лютага стала вядома, што ў яго падтрымку ўдалося сабраць больш за 15 тысяч еўра. 

Ужо да вечара 13 лютага стала вядома, што ў яго падтрымку ўдалося сабраць больш за 15 тысяч еўра. 

Збор пакуль не закрыты, таму калі нехта хацеў яшчэ далучыцца, ён можа гэта зрабіць па спасылцы.

Чытайце таксама:

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу

Каментары да артыкула