У Мінску зноў выстраілася чарга. Гэтым разам па вустрыцы ФОТЫ
Пакуль нехта стаяў сёння ў чарзе па кветкі і торты, іншыя маглі заняць месца ў чарзе па вустрыцы. John Dory адкрыў сваю 19‑ю краму і ў гонар гэтага бясплатна карміў вустрыцамі, піша «Анлайнер».
Новая крама з'явілася ў гандлёвым цэнтры Expobel каля гіпермаркета «Гіпа». Яна запрацавала 12 лютага, але сёння для пакупнікоў зладзілі дэгустацыю далікатэсаў, як гэта бывала ў John Dory у старыя добрыя часы.
Акрамя вустрыц у новай краме даступны ўвесь астатні асартымент — рыба, морапрадукты, аўтарская кулінарыя і замарожаныя стравы.
Чытайце таксама:
Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?
«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй