Экс-міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе з'ехаць з краіны
У ноч 15 лютага пры спробе перасячэння мяжы затрымалі былога міністра энергетыкі Германа Галушчанку. Пра гэта паведамляе «УП» са спасылкай на крыніцу.
Герман Галушчанка. Фота: Вікіпедыя
Экс-міністр энергетыкі быў зняты з цягніка.
Крыніца «Украінскай праўды» ўдакладняе, што памежнікі мелі запыт ад спецслужбаў па Галушчанка — для атрымання інфармацыі ў выпадку яго спробы перасекчы мяжу. Такая практыка ўжываецца, калі чалавек фігуруе ў крымінальных справах.
Галушчанка з'яўляецца, разам з бізнэсменам Цімурам Міндзічам, адным з ключавых фігурантаў карупцыйнай справы ў найбліжэйшым атачэнні Уладзіміра Зяленскага.
У лістападзе мінулага года Галушчанка адправілі ў адстаўку, аднак ён быў на волі.