У Мінску зноў сталі тралейбусы
У Мінску прыпыніўся рух тралейбусаў па некалькіх маршрутах, два з іх перанакіраваныя.
Фота: БелТА
Пра гэта паведамілі БелТА ў «Мінсктрансе».
З 16.12 да 16.25 на вул. Кунцаўшчына за прыпыначным пунктам «Паліклініка, 26» у напрамку дыспетчарскай службы «Кунцаўшчына» з-за ДТЗ прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах №9 і №31. Рух тралейбусаў арганізаваны да ДС «Захад-3».
Таксама з 16.29 на пр. Партызанскім, вул. А. Кашавога ў напрамку вул. Аранскай прыпыніўся рух тралейбусаў маршрутаў пад нумарамі 3, 16, 36, 59.
Чытайце таксама:
Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца
У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак