Грамадства55

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца

У Мінску ўжо трэці раз за апошнія дні ўзніклі праблемы з рухам тралейбусаў. Паводле інфармацыі прадпрыемства «Мінсктранс», уначы ў розных раёнах горада транспарт спыняўся з-за пашкоджання кантактнай сеткі, такія ж праблемы фіксуюцца і на працягу дня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак Дзяніса Блішча

Пачынаючы ад раніцы 14 лютага тэлеграм-канал «Мінсктранса» дзесяць разоў паведамляў пра пашкоджанне кантактнай сеткі. 

У пятніцу, 13 лютага, такіх выпадкаў было 27, а ў чацвер — 26.

Пашкоджанне кантактнай сеткі часта суправаджаецца яркай успышкай. Жыхары Мінска масава здымаюць такія моманты на відэа і выкладваюць іх у сацыяльныя сеткі.

Непаладкі пачаліся яшчэ ўвечары 13 лютага. Раніцай у суботу тралейбусы не хадзілі на вуліцах Алібегава, Брыля, Брылеўскай, Голубева, Нямізе, Мяснікова, Крупскай, Вірскай, Русіянава, Нікіфарава, Арлоўскай, Скрыпнікава, Адзінцова, а таксама на праспектах Пушкіна і Дзяржынскага і Старавіленскім тракце. У выніку дзясяткі маршрутаў былі вымушаныя змяніць шлях руху і курсіраваць у аб’езд.

Што стала прычынай сённяшніх пашкоджанняў кантактнай сеткі, афіцыйна не паведамляецца. Раней, аднак, перабоі ў працы электратранспарту тлумачылі складанымі ўмовамі надвор’я.

У «Мінтрансе» адзначалі, што спыненні тралейбусаў звязаныя з павышэннем тэмпературы паветра, ападкамі і асяданнем салянага туману на кантактнай сетцы. Пад уздзеяннем гэтых фактараў адбываецца прабой ізаляцыі ў кантактнай сетцы. У выніку спрацоўвае абарона, і напружанне ў сетцы аўтаматычна адключаецца. 

Каментары5

  • Імя
    14.02.2026
    То трубы лопаюцца, то дарогі з ямінамі, то праблемы з правадамі і гэтак далей... А Валет збіраецца снарады у́ вялікай колькасьці выпускаць
  • Tut
    14.02.2026
    Шмат хто казалі, а таксама эколагі, што нельга ў маразы выкарыстоўваць соль. Яна псуе не толькі электрычную транспартную інфраструктуру, а таксама кузавы аўтамабіляў, абутак, вопратку, шкодзіць дрэвам, раслінам і здароўю людзей.
  • иначе никак и иначе не будет
    14.02.2026
    Всё деградирует, всюду износ больше 80%, всюду повыгоняли специалистов, заменив лояльными лукашенку дураками.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну26

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын11

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну26

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць