БЕЛ Ł РУС

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць

15.02.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Беларуска апублікавала ў Threads пост пра тое, як захрасла на мяжы Польшчы ў пункце пропуску «Баброўнікі» праз жанчыну, якая везла мясныя вырабы. Польскія мытнікі яе аштрафавалі больш чым на 100 еўра.

Пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі». Фота: ДПК

Як правяраюць беларусаў у гэтым пункце пропуску, піша BGmedia.

Жанчыну аштрафавалі больш чым на 100 еўра за тое, што везла мясныя вырабы

Беларуска ў Threads паскардзілася, што яе аўтобус прастаяў лішнюю гадзіну на мяжы праз жанчыну, якая везла ў Польшчу «краму на колах: каўбасы, сала, вяндліну». Мытнікі аштрафавалі яе на 500 злотых (каля 119 еўра).

У каментарыях яна падзялілася падрабязнасцямі:

«Ехалі Мінск — Беласток праз «Баброўнікі». Мяжа РБ — 1 гадзіна 15 хвілін. У зоне чакання 40 хвілін стаялі на мосце, яшчэ 1 гадзіну — на польскую мяжу. І 1 гадзіну — на выпіску штрафу. Гэта значыць, 3 гадзіны агулам + 1 гадзіна форс-мажору».

«Аўтобус быў не поўны, нават з украінскімі пашпартамі хутка прапускалі. І за намі чаргі не было — аўтобус з Гродна чакаў толькі праз гэты дурны штраф».

«Яна [жанчына, якую аштрафавалі] на станцыі за Ваўкавыскам падсела, апошняй перад «Бераставіцай». Там гэта ўсеагульны бізнэс-праект».

Як беларусаў правяраюць у пункце пропуску «Казловічы»

Журналісты BGmedia прагледзелі тэлеграм-чат пра памежны пераход «Бераставіца — Баброўнікі» за апошнія тры тыдні. Ніжэй — справаздачы беларусаў пра тое, як польскія мытнікі знаходзяць забароненыя прадукты і штрафуюць людзей. Усе яны ехалі на аўтобусах:

Якія прадукты можна везці ў Польшчу з Беларусі

У першую чаргу польскіх мытнікаў цікавяць цыгарэты і алкаголь. З 25 верасня 2025 года грамадзяне Беларусі могуць увозіць у Польшчу праз пункт пропуску «Тарэспаль» адзін літр моцнага алкаголю і два пачкі цыгарэт. Некаторыя перавышаюць гэтую норму, атрымліваюць штрафы і затрымліваюць аўтобусы.

Некаторыя ўмудраюцца везці ў Польшчу сала, што забаронена. Прыклады з прыгранічных чатаў:

Беларусы распавядаюць, што дакладна нельга везці ў Польшчу згушчонку. Калі мытнікі знаходзяць яе, то выкідваюць. Абыходзіцца без штрафаў, але не заўсёды. Карыстальнікі чатаў спрачаюцца наконт бутэрбродаў: адны кажуць, што іх выкідваюць, іншыя — што не. Многія лічаць, што ўсё залежыць ад настрою мытніка.

А вось прысмакі везці можна (у разумнай колькасці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула