БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові

16.02.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Лукашэнка заявіў, што няма сілы, здольнай адарваць Беларусь ад Расіі. 

Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Масква разгарнула новую хвалю алармісцкай рыторыкі, заяўляючы пра нібыта падрыхтоўку Захадам новых спробаў адарваць Беларусь ад Расіі. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым адказаў на гэта.

«Сёння агляд атрымаў: у Расіі некаторыя кажуць, што хтосьці спрабуе адарваць Беларусь ад Расіі. Я не буду нават каментаваць. Скажу толькі адно: няма той сілы, якая сёння здольная адарваць Беларусь ад Расіі і Расію ад Беларусі. Абставіны так склаліся, што яны нас разам звязалі, напэўна, на доўгія-доўгія дзесяцігоддзі і стагоддзі. Хоць, увогуле, нас няма ў чым папракнуць. Мы заўсёды былі арыентаваныя на Расію. Там наша многае, калі не ўсё. Там нашы рэсурсы, там наш рынак, калі пра эканоміку. У нас поўнае адзінства ў гэтым плане. Ды і ў палітычным [дачыненні]», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула