БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам

16.02.2026 / 13:13

Nashaniva.com

Крэмль назваў абвінавачванні ў атручванні Аляксея Навальнага «прадузятымі» і «ні на чым не заснаванымі».

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Мы, натуральна, не прымаем падобных абвінавачанняў, мы з імі не згодныя, мы лічым іх прадузятымі і ні на чым не заснаванымі. І, уласна, мы іх рашуча адхіляем», — заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

14 лютага кіраўнікі Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Германіі і Нідэрландаў выпусцілі сумесную заяву аб забойстве Аляксея Навальнага ў калоніі 16 лютага 2024 года.

Лабараторыі ў гэтых краінах прааналізавалі пробы, узятыя пасля смерці ў Аляксея Навальнага і невядомым чынам вывезеныя яго прыхільнікамі з Расіі, і прыйшлі да высновы, што палітык быў атручаны эпібатыдынам — рэчывам на аснове яду эквадорскай жабы-дрэвалаза.

«Толькі расійская дзяржава валодала сродкамі, матывам і магчымасцю выкарыстаць гэты смяротны таксін супраць Навальнага падчас яго зняволення ў расійскай папраўчай калоніі ў Сібіры, і мы лічым яе адказнай за яго смерць», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ўрада Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула