Свет3131

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю

Некалькі незалежных адна ад адной лабараторый змаглі выявіць у сэмплах звыштаксічны яд. Гэта пацвердзілі Вялікабрытанія, Швецыя, Францыя, Германія і Нідэрланды.

Як стала вядома The Insider, пяць краін (Вялікабрытанія, Швецыя, Францыя, Германія і Нідэрланды) змаглі прааналізаваць сэмплы біяматэрыялаў Аляксея Навальнага, вывезеныя сям'ёй пасля яго забойства.

Некалькі незалежных адна ад адной лабараторый змаглі выявіць у сэмплах эпібатыдзін — гэта звыштаксічны яд, які здабываецца са скуры паўднёваамерыканскай жабы-дрэвалаза (Epipedobates tricolor). Прадстаўнікі пяці краін зробяць сёння пра гэта сумесную заяву на палях Мюнхенскай канферэнцыі.

Хларыраваны алкалоід эпібатыдзін быў адкрыты Джонам Дэйлі ў 1974 годзе, але яго структура была поўнасцю высветленая толькі ў 1992 годзе.

Эпібатыдзін — гэта нейратаксін, які ўздзейнічае на нікацінавыя і мускарынавыя ацэтылхалінавыя рэцэптары. Гэтыя рэцэптары ўдзельнічаюць у перадачы болевых адчуванняў, а таксама ў руху і іншых функцыях.

Эпібатыдзін выклікае здранцвенне ўсяго цела, якое можа хутка прагрэсаваць да поўнага паралічу. Дозы становяцца смяротнымі, калі параліч выклікае спыненне дыхання.

Структура эпібатыдзіну была выяўлена ў 1992 годзе, аднак гэтаму перашкаджала прысваенне віду E. anthonyi статусу ахоўнага віду ў 1984 годзе. Акрамя таго, гэтыя жабы не выпрацоўваюць таксін пры развядзенні і вырошчванні ў няволі, бо яны не сінтэзуюць эпібатыдзін самастойна.

Як і іншыя ядавітыя драўняныя жабы, яны атрымліваюць яго з ежы, а затым назапашваюць на сваёй скуры. Імаверныя першакрыніцы атруты — жукі, мурашкі, кляшчы і мухі. Першы сінтэз эпібатыдзіну быў завершаны ў 1993 годзе.

З-за анальгетычнага эфекту ўзнікла вялікая цікавасць да выкарыстання эпібатыдзіну ў якасці лекавага сродку, паколькі было вызначана, што ён не апіёід. Гэта азначала, што яго патэнцыйна можна выкарыстоўваць не баючыся фарміравання залежнасці. Аднак неўзабаве высветлілася, што доза, якая выклікае таксічныя сімптомы, занізкая, каб быць бяспечнай.

Эпібатыдзін мае два механізмы дзеяння: ён можа звязвацца альбо з нікацінавымі ацэтылхалінавымі рэцэптарамі (nAChR), альбо з мускарынавымі ацэтылхалінавымі рэцэптарамі (mAChR). У прыватнасці, лічыцца, што анальгетычная ўласцівасць эпібатыдзіну абумоўленая яго звязваннем з нікацінавымі рэцэптарамі α4/β2-тыпу.

Нікацінавыя ацэтылхалінавыя рэцэптары знаходзяцца ў постсінаптычных мембранах нервовых клетак. Яны забяспечваюць перадачу нейрамедыятараў у цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэме. Калі нейрамедыятары звязваюцца з гэтымі рэцэптарамі, іонныя каналы адкрываюцца, дазваляючы іёнам Na+ і Ca2+ пранікаць у клетку.

Эпібатыдзін выклікае параліч і страту прытомнасці, сутаргі, кому і, у канчатковым выніку, смерць.

Даследаванні in vitro паказваюць, што эпібатыдзін, відаць, практычна не метабалізуецца ў арганізме чалавека. Максімальная канцэнтрацыя ў мозгу дасягаецца прыкладна праз 30 хвілін пасля трапляння ў арганізм.

«Вядомыя з адкрытых крыніц даныя аб сімптомах Аляксея Навальнага супадаюць з тым, што вядома пра дзеянне эпібатыдзіну, — паведаміў The Insider доктар-рэаніматолаг Аляксандр Палупан, які лячыў Навальнага пры атручэнні «Навічком». — Прыродны алкалоід, вылучаны з ядавітых жаб, стымулюе N-халінарэцэптары ў нейрамышачных сінапсах, вегетатыўных гангліях, і ЦНС.

У ранняй фазе выклікае тахікардыю, гіпертэнзію, ваніты, міяклонію і сутаргі. Хутка змяняюцца брадыкардыяй, гіпатэнзіяй, падаўленнем дыхання. Клінічная карціна ў чымсьці падобная з атручваннямі ФАС, але з менш выяўленым М-халінергічным кампанентам. Атрапін фактычна не эфектыўны».

Як менавіта сэмплы былі вывезеныя з Расіі, не паведамляецца.

Гэтыя высновы экспертызы пацвярджаюць высновы расследавання 2024 года, аб тым, што Аляксей Навальны быў атручаны ў турме.

16 лютага будзе роўна два гады з моманту раптоўнай смерці Аляксея Навальнага.

Каментары31

  • ...
    14.02.2026
    Как же кремлевский карлик его боялся...
  • ●
    14.02.2026
    Žvir, ДНК .
  • О
    14.02.2026
    ●, з дадатковай храмасомай .

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць