Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк
У суботу, 21 лютага, у Варшаве запрашаюць на беларускую дыктоўку, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Тэкст яе будзе чытаць ветэран беларускага руху Зянон Пазняк.
Беларуская дыктоўка — добрая нагода сабрацца разам, праверыць свае веды і выказаць пашану нашай мове. Па выніках дыктоўкі, удзельнікаў чакаюць прызы.
Адначасна гэта добрая магчымасьць, каб набыць нацыянальныя сувеніры і беларускія кнігі ў краме «Вырай».
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага ў 16:00 па адрасе: Варшава, al. Armii Ludowej 12, крама Vyraj.
Чытайце таксама:
У Варшаве пройдзе творчая сустрэча Уладзіміра Арлова
Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка