Грамадства8787

Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка

«Бываюць нейкія супярэчнасці, часцей за ўсё па маёй віне: нешта не так сказала ці зрабіла».

Скрын відэа

Жонка Зянона Пазняка ўпершыню за многія гады дала вялікае інтэрв'ю. Яна расказала пра сумеснае жыццё з палітыкам, сваю падтрымку яго ў грамадска-палітычнай дзейнасці і пра тое, ці лёгка быць жонкай вядомага палітыка, піша «Свабода». 

Галіна Пазняк па адукацыі настаўніца расейскай мовы. У 1980— 1990‑я гады працавала ў Менскім інстытуце педагогікі. Напрыканцы 80‑х яна далучылася да Беларускага народнага фронту і была абраная дэпутаткай Менгарсавету. Дзякуючы яе намаганням бел-чырвона-белы сцяг залунаў над дзяржаўнай установай у сталіцы — за два тыдні да таго, як ён стаў дзяржаўным.

У інтэрв'ю для ютуб-канала «Беларускі крок» Галіна Пазняк расказала, што да грамадска-палітычнай дзейнасці яе прыцягнуў удзел у акцыі «Дзяды» ў 1988 годзе, якую ладзіў яе будучы муж.

«У 1988 годзе мае сябры прапанавалі мне схадзіць на Маскоўскія могілкі, на першыя «Дзяды». Я ўбачыла людзей з кветкамі, якія прыйшлі адзначыць дзень памяці продкаў, і машыны міліцыі з усёй Беларусі. Да могілак трэба было ісці скрозь строй — гэта было страшна. Я бачыла, як з людзей здзекаваліся ні за што. Гэта перавярнула маю свядомасць».

Галіна Пазняк успамінае, што калі Беларускі народны фронт вылучаў дэпутатаў на выбары, яна ўдзельнічала ў адукацыйных канферэнцыях для сяброў руху. На адной з іх упершыню ўбачыла будучага мужа.

«Ён адразу мяне вельмі ўразіў сваёй палымянасцю, упэўненасцю і, скажу вобразна, скіраванасцю ў неба», — сказала Галіна.

У 1995 годзе яны з Зянонам Пазняком пабраліся шлюбам. На пытанне, ці цяжка быць жонкай палітыка, жанчына адказала:

«Быць жонкай Зянона Пазняка — гэта вялікае шчасце. Для мяне гэта гонар і вялікая адказнасць».

Галіна і Зянон Пазнякі

З 1996 году Пазнякі жывуць у эміграцыі, у Польшчы і ў ЗША. Галіна называе сваю ролю ў дзейнасці мужа тэхнічнай:

«Зянон шмат піша кніг і артыкулаў. За нашы гады эміграцыі ён напісаў і выдаў больш за 40 кніг. Я тэхнічна набіраю іх, вычытваю як мовазнаўца».

На пытанне пра канфлікты ў сям’і Галіна адказала:

«Канфліктаў у нас няма. Бываюць нейкія супярэчнасці, часцей за ўсё па маёй віне: нешта не так сказала ці зрабіла. Але сапраўдных канфліктаў няма, бо жывём адной марай, адным спадзяваннем, адной барацьбой».

На пытанне, чаму яе навучыў муж, яна адказала: «Усвядомлена любіць свой народ».

Галіна прывяла некалькі гісторый. Адна з іх — са студэнцкіх гадоў, калі выпадкова трапіла на вяселле ў беларускай вёсцы. Там ёй давялося начаваць у хаце, і гаспадыня паказала рушнікі, тканыя і вышываныя.

«Я была гэтым уражана і вельмі хваліла жанчыну за прыгожую працу. На раніцу яна падарыла мне адзін з рушнікоў. Гэта быў вялікі скарб, я спрабавала адмовіцца, але яна сказала: «У нас у вёсцы, калі госцю нешта спадабалася, трэба абавязкова падарыць — і робім гэта ад шчырага сэрца»».

Другая гісторыя з першых гадоў пасля эміграцыі, калі яна выкладала беларускую мову ў Варшаўскім універсітэце. Студэнтка-полька расказала, як жыла ў Беларусі і вывучала мясцовыя гаворкі. На вуліцы яе выпадкова сустрэла іншая жанчына і наступным разам запрасіла прыязджаць да яе: «Дзетка, прыязджай другі раз да мяне, а не да Ганны. У мяне хата цяплейшая. Ёсць кароўка, малако, масла, тваражок».

«Гэта ўразіла студэнтку, і яна сказала, што вельмі любіць Беларусь і беларусаў. Беларускі народ — добры і часам, можа, празмерна цярплівы да ворагаў. Я зразумела гэта ўсё дзякуючы Зянону, што наш народ вялікі — і гэта не толькі прыгожыя словы».

На пытанне пра параду беларусам Галіна Пазняк заклікала вяртаць беларускую мову:

«Калі пачынаўся Беларускі народны фронт, я была расейскамоўнай. Мы сустракаліся раз на тыдзень, абмяркоўвалі справы, стараліся гаварыць па-беларуску, але часам пераходзілі на расейскую. Усталявалі правіла: гадзіну гаворым толькі беларускія словы. Было цяжка, галава балела, але разумелі — без беларускай мовы мы расейцы. Трэба адраджаць сваю мову, бо без яе беларусы стануць расейцамі».

Каментары87

  • 1 2 3
    24.11.2025
    Будзе выхад мясцоавага троля ".", "Ну-ну", "Лапідарны", "Ботам", "Найперш не галасі"? Бо дзе пра Пазняка, там хутка ён з'яўляецца.
  • Gf
    24.11.2025
    Пазняк- такі ж дыктарар, толькі лепей адукаваны і беларускамоўны, а ў астанім познесаўуовы дыктатар.
  • даведка
    24.11.2025
    Галина Позняк рассказала, как это — быть женой Зенона Позняка... Ждём, что и Галина Лукашенко расскажет, каково это — быть женой Александра Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць