За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска
На адной з пляцовак выставілі на продаж гарналыжны комплекс «Якуцкія горы» ў Дзяржынскім раёне, які працуе з 2001 года і лічыцца адным з найстарэйшых у Беларусі.
Фота: afs.by
Комплекс знаходзіцца ў вёсцы Якуты Дзяржынскага раёна. Яго кошт складае 2,864 мільёна рублёў, што прыкладна роўна аднаму мільёну даляраў. Агульная плошча тэрыторыі — 13,3 гектара.
На тэрыторыі абсталяваная гарналыжная траса даўжынёй 500 метраў з перападам вышыні 60 метраў і пад’ёмнікам. Таксама ёсць горкі для катання на цюбінгах працягласцю ад 150 да 180 метраў. Акрамя таго, тут размешчаныя рэстаран, вялікі драўляны павільён, альтанкі, лазня з адкрытым басейнам і іншыя пабудовы.
Пляцоўка можа прымаць мерапрыемствы з удзелам да чатырох тысяч чалавек — ад карпаратыўных сустрэч да фестываляў пад адкрытым небам.
Комплекс ужо не ўпершыню спрабуюць прадаць: аб’явы аб продажы з’яўляліся таксама ў 2021 і 2024 гадах.
Чытайце таксама:
У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр
Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль
Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?
Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года