Грамадства11

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль

Калісьці на беразе Іслачы, за 25 кіламетраў ад Мінска, размяшчаўся дзіцячы лагер «Арляня». Неўзабаве пасля распаду Саюза дзіцячая ўстанова закрылася, а яе тэрыторыя перайшла да новага ўласніка. За апошнія дзесяцігоддзі на ўчастку з’явілася некалькі пабудоў, у тым і ліку жылыя катэджы (як высветлілася, не зусім законна). Цяпер былы лагер чакае глабальная рэканструкцыя — тут хочуць пабудаваць новы гатэль з сучасным тэрмальным комплексам, піша Realt.by.

Праектаваны ўчастак знаходзіцца ў вёсцы Звінячы Гаранскага сельсавета. Гэтыя мясціны знаёмыя многім мінчукам: побач — рака Іслач і рэабілітацыйны цэнтр «Аксакаўшчына».

У савецкія гады на гэтым пляцы размяшчаўся дзіцячы лагер «Арляня», а ў 2000‑х тэрыторыя аздараўленчай установы перайшла ва ўласнасць ГД «Ждановічы». Уладальнікі найбуйнейшай гандлёвай пляцоўкі сталіцы набылі каля 13 гектараў зямлі для «абслугоўвання базы адпачынку».

Турыстычны аб’ект у Звінячах сапраўды з’явіўся. Тут запрацаваў комплекс з лазняй, рыбалкай і іншымі забавамі. Праўда, частку тэрыторыі рэкрэацыйнай зоны ўласнікі вырашылі выкарыстаць пад будаўніцтва жылых катэджаў, што аказалася незаконным.

У справу ўмяшалася пракуратура, і пасля шэрагу судоў спрэчныя землі зноў адышлі да Мінскага раёна. У 2022 годзе тэрыторыя з катэджамі ды іншымі будынкамі выстаўлялася на аўкцыён. А зараз стала вядома, што пабудовы хочуць рэканструяваць пад рэкрэацыйны аб’ект (базу адпачынку).

Заказчыкам праекта выступае кампанія «Карпарацыя Волма Бел», якая займаецца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў. Архітэктурную канцэпцыю комплексу распрацавала студыя «Арх-Нуво». Распрацоўшчыкі прапануюць стварыць на беразе Іслачы камфортную і максімальна інтэграваную ва ўнікальны прыродны ландшафт прастору для аздараўлення і адпачынку.

Адзначаецца, што новая канцэпцыя прадугледжвае не толькі рэканструкцыю наяўных будынкаў са зменай іх функцыянальнага прызначэння (гаворка пра тыя самыя катэджы), але і будаўніцтва новага гатэля з сучасным тэрмальным комплексам.

Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 16 лютага да 2 сакавіка. Азнаёміцца з ім у электронным выглядзе можна на сайце Мінскага райвыканкама, а ў друкаваным — у Гаранскім сельвыканкаме. Таксама для ўсіх ахвотных будзе арганізаваная прэзентацыя, якая пройдзе ў будынку дзіцячага садка ў пасёлку Траскоўшчына 25 лютага а 17.00. Пасля заканчэння абмеркавання ўсе матэрыялы разгледзіць архітэктурна-горадабудаўнічая рада.

Каментары1

  • Ну
    13.02.2026
    "Волма Бел"? Усё зразумела, маскавіты.. К чаму гэты цырк з "грамадскімі абмеркаваннямі"? Напэўна, каб выцягнуць з гэтых "інвестараў" крыху больш грошаў.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі15

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі15

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць