Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны
Яна папрасіла «праяўляць стрыманасць і карэктнасць пры абмеркаванні дадзенай тэмы».
Ганна Акапян, якая на працягу 30 гадоў была спадарожніцай прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, зрабіла неадназначную заяву.
«Дарагія суайчыннікі, хачу паведаміць вам, што «пытанне майго грамадзянскага шлюбу» з прэм'ер-міністрам Ніколам Пашынянам завершанае. Прашу ўсіх праявіць стрыманасць і карэктнасць у адносінах да гэтай тэмы. Дзякую», — напісала яна ў фэйсбуку.
Сам Нікол Пашынян пакуль ніяк не пракаментаваў словы жонкі.
Акапян не ўдакладніла, ці азначае гэта канчатковы разрыў адносін, ці пара проста вырашыла афіцыйна зарэгістраваць шлюб пасля 30 гадоў сумеснага жыцця.
Пара пазнаёмілася яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце і выхоўвае чацвярых дзяцей, аднак афіцыйна іх саюз ніколі не быў зарэгістраваны.