Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў
У канцы 2024 года яго замянілі акцёрам Русланам Чарнецкім, а Маркевіч уладкаваўся на пасаду, пра якую ў структурах мараць многія.
Анатоль Маркевіч і сёстры Груздзевы. Фота: сацсеткі
Анатоль Маркевіч быў міністрам культуры з лістапада 2020 года да снежня 2024-га. Выпускнік фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага педуніверсітэта, да кар'еры чыноўніка ён працаваў настаўнікам. Пасля ўзначальваў Навагрудскі райвыканкам, быў памочнікам Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці.
Будучы міністрам культуры, Маркевіч заяўляў, што «здраднікам не месца на сцэне», а беларуская культура пасля 2020‑га ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў». Пры ім пастрожылі правілы выдачы гастрольных пасведчанняў і вярнулі чорныя спісы артыстаў. Пры ім жа канчаткова разграмілі Купалаўскі і не знялі ніводнага запамінальнага фільма.
У канцы 2024‑га Маркевіча на пасадзе міністра культуры замяніў акцёр Руслан Чарнецкі.
Але і Маркевіч знайшоў сабе няпыльную працу. Ён стаў кіраўніком прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску. Беларускія чыноўнікі змагаюцца за такія «саюзныя» пасады, бо заробкі там ідуць па высокіх расійскіх стаўках. Гэта дазваляе за пару гадоў зарабіць прыстойныя грошы пры абсалютнай адсутнасці рэальнай працы.
У апараце Саюзнай дзяржавы Маркевіч працуе прынамсі з красавіка 2025 года.
Фота: soyuz.by
Чытайце таксама:
Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду