БЕЛ Ł РУС

Улады Беластока выдзелілі дзве кватэры для беларускіх палітзняволеных

18.02.2026 / 13:46

Nashaniva.com

Кватэры выдалі з фонду сацыяльнага жылля.

Фота: тэлеграм-канал АПК

Пытанні дапамогі беларускім палітычным зняволеным, вызваленым і дэпартаваным на тэрыторыю Польшчы абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з віцэ-прэзідэнтам Беластока Марэкам Масальскім, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет.

Павел Латушка падзякаваў кіраўніцтву горада Беластока за падтрымку, аказаную ў выглядзе выдачы гэтых дзвюх кватэр, хадайніцтва аб выдачы якіх накіроўвалася ў тым ліку ад імя Паўла Латушкі як намесніка Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні магчымага часовага пражывання для новых груп палітычных зняволеных з мэтай аптымізацыі выдаткаў на пражыванне, калі найбліжэйшым часам адбудзецца іх вызваленне і Лукашэнка пойдзе на крайнюю меру — дэпартацыю палітзняволеных беларусаў на тэрыторыю Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула