У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА
Казахстанскі спартсмен Абзал Ажгаліеў вельмі незвычайным чынам прабіўся ў чвэрцьфінал у шорт-трэку на дыстанцыі 500 метраў на Гульнях-2026.
Скрыншот з відэа
Амаль увесь заезд Ажгаліеў ішоў апошнім і, здавалася, не меў шанцаў на поспех. Аднак перад самым фінішам сітуацыя раптоўна змянілася: латыш Рэйніс Берзіньш і турак Фуркан Акар упалі, а тытулаваны італьянец П’етра Сігель не ўтрымаў раўнавагу і фактычна перасякаў фініш спінай наперад.
У выніку фотафініш паказаў, што першым лінію перасек менавіта Ажгаліеў. Такім чынам, спартсмен, які доўгі час замыкаў групу, нечакана стаў пераможцам заезду.
Трэба сказаць, што ў шорт-трэку такія завалы здараюцца нярэдка. У 2002 годзе ў амерыканскім Солт-Лейк-Сіці аўстраліец Стывен Брэдберы у падобных абставінах нават выйграў золата Алімпійскіх гульняў.
Тады Брэдберы быў аўтсайдарам фінальнага забегу, адстаючы ад лідараў на 15—20 метраў. Аднак на апошнім павароце апошняга круга ўсе чатыры сапернікі (амерыканец Апола Антон Она, карэец Ан Хён Су, кітаец Лі Цзяцзюнь і канадзец Мацьё Цюркот) сутыкнуліся паміж сабой і пападалі. Брэдберы ж, які ехаў далёка ззаду, спакойна аб'ехаў завал і першым перасёк фінішную лінію.
Чытайце таксама:
Грузія заваявала першы ў гісторыі медаль на Зімовай Алімпіядзе
Ганна Гуськова не змагла прабіцца ў суперфінал на лыжнай акрабатыцы
Нарвежскі лыжнік Ёханэс Клэба стаў 10‑разовым алімпійскім чэмпіёнам
Марына Зуева выступіць на Алімпіядзе ў канькабежным мас-старце