БЕЛ Ł РУС

На Wildberries цяпер можна будзе перапрадаваць і рэчы, купленыя ў іншых месцах

18.02.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Маркетплэйс Wildberries пашырыў магчымасці свайго сэрвісу перапродажу тавараў. Цяпер карыстальнікі могуць прадаваць тут адзін аднаму не толькі рэчы, набытыя на гэтай пляцоўцы, але і тыя, што былі купленыя ў іншых месцах.

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Раздзел «Рэсейл» з’явіўся ў мабільным дадатку маркетплэйса яшчэ летам мінулага года. Спачатку праз яго можна было перапрадаваць новыя або ўжываныя тавары, але толькі пры ўмове, што яны першапачаткова былі набытыя на Wildberries. Але пасля тэставага перыяду кампанія дазволіла размяшчаць аб’явы і на тавары, купленыя па-за межамі маркетплэйса.

Асноўныя ўмовы засталіся ранейшымі: аплата адбываецца асобна ад іншых пакупак, неабходная 100‑працэнтная перадаплата, а атрымаць тавар можна ў пункце выдачы Wildberries.

Разам з тым існуюць абмежаванні. Праз гэты сэрвіс нельга прадаваць буйнагабарытныя тавары, тэхніку, ювелірныя вырабы, лекі, прадукты харчавання, расліны, алкаголь і тавары катэгорыі 18+.

Цяпер, дарэчы, у Беларусі плануецца зніжэнне мытных пошлін на куплі з замежных маркетплэйсаў — іх памер скарацілі ўтрая, што можа зрабіць замовы з-за мяжы больш выгаднымі.

Чытайце таксама:

На сартавальным цэнтры Wildberries у Шчомысліцы трэснуў дах

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Wildberries і Ozon злавілі на продажы італьянскай макароны

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Каментары да артыкула