БЕЛ Ł РУС

Дазвол на жыхарства ў Грузіі маюць 3700 беларусаў

19.02.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Гэта шосты паказчык сярод усіх краін, грамадзяне якіх маюць ДНЖ у Грузіі.

3.738 грамадзян Беларусі маюць аформлены ў Грузіі дазвол на жыхарства (ДНЖ). Пра гэта, заявіў падчас выступлення ў парламенце краіны прэм’ер-міністр Іраклій Кабахідзэ, паведамляе «Позірк»

Гэта шосты паказчык сярод усіх краін, грамадзяне якіх маюць ДНЖ у Грузіі. На першым месцы знаходзіцца Расія (32.129 чалавек, большая частка якіх — былыя грамадзяне Грузіі або асобы з грузінскімі прозвішчамі), далей ідуць: Індыя (23.900, у асноўным — студэнты), Азербайджан (каля 6.700), Украіна (6.290) і Арменія (каля 5.000).

Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія асцерагаліся рэпрэсій на радзіме пасля пацярпелых няўдачу масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020.

Паводле звестак МУС Грузіі, на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12.808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам.

Пры гэтым Беларусь уваходзіць у лік 96 краін, грамадзяне якіх могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне на працягу года, не афармляючы ДНЖ. Пасля гэтага, каб абнуліць тэрмін, неабходна выехаць на любы перыяд часу. Назад пускаюць не ўсіх. У зоне рызыкі перш за ўсё тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула