БЕЛ Ł РУС

Польшча заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Іран

19.02.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск звярнуўся да суграмадзян з заклікам неадкладна пакінуць тэрыторыю Ірана на фоне абвастрэння сітуацыі і магчымай атакі з боку ЗША.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

«Калі ласка, неадкладна пакіньце Іран і ні пры якіх абставінах не адпраўляйцеся ў гэтую краіну», — заявіў ён.

Са слоў Туска, эвакуявацца з Ірана неабходна як мага хутчэй, бо «ўжо праз некалькі гадзін можа быць занадта позна».

Польшча стала першай краінай ЕС, якая абнавіла папярэджанне аб паездках у Іран у сувязі з наяўнай абстаноўкай.

Чытайце таксама:

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране

ЗША «вельмі блізкія» да вайны супраць Ірана — Axios

Каментары да артыкула