БЕЛ Ł РУС

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна

19.02.2026 / 17:15

Nashaniva.com

На пытанне, чаму позвы на вайсковыя зборы цяпер уручаюць амаль напярэдадні з’яўлення ў ваенкамат, адказала ў афіцыйным тэлеграм-канале афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік Наталля Гаўрусік.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў вайсковай чыноўніцы, такая практыка звязаная перадусім з раптоўнымі праверкамі баявой гатоўнасці. Іх галоўная мэта — ацаніць рэальны стан войскаў і гатоўнасць грамадзян да абароны краіны. Таму планы загадзя не агучваюцца, а тэрмін апавяшчэння можа быць мінімальным — часам менш за суткі.

У міністэрстве адзначаюць, што важна праверыць, наколькі хутка ваеннаабаавязаныя могуць прыбыць у ваенкамат, а вайсковыя часткі — аператыўна даўкамплектавацца. Калі папярэдзіць людзей загадзя, такая праверка не будзе аб’ектыўнай.

Такім чынам, атрыманне позвы непасрэдна перад датай яўкі называюць не арганізацыйнай памылкай, а запланаваным элементам праверкі баявой гатоўнасці.

Акрамя таго, адзначае Наталля Гаўрусік, падчас праходжання збораў за ваеннаабавязаным захоўваецца сярэдні заробак або прадугледжваецца грашовая кампенсацыя — у залежнасці ад формы ўласнасці працадаўцы. Гэта правіла распаўсюджваецца і на беспрацоўных грамадзян.

Раней паведамлялася, што з 16 лютага пачаўся чарговы этап праверкі боегатоўнасці беларускага войска. Цяпер у часці адпраўляюць і ваеннаабавязаных. Колькі чалавек і на які тэрмін, невядома — Мінабароны публічна пра гэта не паведамляе. Тое, як людзей выклікаюць на зборы, выклікае абурэнне, якім беларусы масава дзеляцца ў сацсетках.

Чытайце таксама:

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне

З серады даведка з ваенкамата абавязковая для выдачы пашпарта хлопцам ва ўзросце 18—27 гадоў

Зараз для атрымання пашпарта па ўзросце да 27 гадоў запатрабуюць даведку з ваенкамата

Каментары да артыкула