Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома
Святлана Ціханоўская адрэагавала ў сваім тэлеграм-канале на сённяшняе вызваленне ўжо былога палітвязня Міколы Статкевіча.
Вызвалены Мікола Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч
«Я адчуваю вялікую палёгку ад таго, што Мікалай Статкевіч нарэшце на волі і дома. Асабліва радая за Марыну, якая так доўга чакала і так упарта змагалася за Мікалая ўсе гэтыя гады.
Я шчыра зычу яму сіл, здароўя і як мага хутчэй аднавіцца пасля перанесенага інсульту. Цяпер важна, каб Мікалай атрымаў патрэбнае лячэнне, цеплыню сям’і і падтрымку блізкіх.
За кратамі застаюцца яшчэ не менш за 1100 палітычных зняволеных. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала Святлана Ціханоўская.
Сёння стала вядома, што вядомы сваёй выключнай нязломнасцю палітык-палітвязень Мікола Статкевіч усё ж такі дабіўся вызвалення без дэпартацыі з Беларусі. Перад гэтым ён перанёс інсульт і месяц знаходзіўся ў рэанімацыі.
Чытайце таксама:
Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту
Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт
На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку