БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску

19.02.2026 / 20:19

Nashaniva.com

У Мінску 19 лютага 2026 года прайшла літаратурная вечарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны. На ёй сярод іншых прысутнічаў і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які раней, як меркавалася, павінен быў удзельнічаць у першым пасяджэнні трампаўскай Рады міру ў Вашынгтоне.

Фота: прэс-служба МЗС

Рыжанкоў выступіў на мерапрыемстве з прывітальным словам. Ён адзначыў, што Міжнародны дзень роднай мовы нагадвае пра ўнікальнасць і каштоўнасць кожнай мовы, яе ролю ў захаванні культурнай спадчыны і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці. Беларускую мову Рыжанкоў ахарактарызаваў як мяккую і меладычную, у якой заключаныя ўнутраная сіла і годнасць нацыі.

Акрамя таго, МЗС падкрэсліў значэнне Года жанчыны ў Беларусі, які адзначае выключную ролю беларускіх жанчын у жыцці грамадства і дзяржавы, іх унёсак у захаванне традыцый і выхаванне будучых пакаленняў.

Таксама ў рамках літаратурнай праграмы вечарыны дыпламатычныя прадстаўнікі з Індыі, Кітая, Кыргызстана, ААЭ, Сербіі, Славакіі, Турцыі, Узбекістана, Вялікабрытаніі, Ізраіля і Сірыі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый прадэкламавалі творы вядомых беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчыне, маці і Радзіме.

Чытайце таксама:

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Каментары да артыкула