БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Пінска скрала кашалёк і спаліла яго разам з грашыма

19.02.2026 / 23:58

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся 52‑гадовы жыхар Пінскага раёна з заявай аб знікненні кашалька, у якім знаходзіліся грошы і банкаўскія карткі. Агульная сума нанесенай яму шкоды склала каля 2000 рублёў у эквіваленце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Мужчына растлумачыў, што па дарозе ў краму яму раптоўна стала дрэнна, пасля чаго яго даставілі ў бальніцу і правялі тэрміновую аперацыю. Вярнуўшыся да прытомнасці, ён зразумеў, што кашалёк з грашыма знік, і звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку неўзабаве высветлілі, што крадзеж здзейсніла 48‑гадовая пінчанка, што працавала ў той бальніцы. Паводле слоў жанчыны, з ёй не працягнулі кантракт і яна адпрацоўвала апошні працоўны дзень, а таму разлічвала, што застанецца беспакаранай.

Жанчына прысвоіла сабе наяўныя грошы, якія знайшла ў кашальку, пасля чаго спаліла кашалёк у печы. Пры гэтым у невялікай кішэні знаходзіліся яшчэ 500 даляраў ЗША, якія яна не заўважыла — тыя згарэлі разам з кашальком. Скрадзеныя сродкі яна выкарыстала на асабістыя патрэбы.

Цяпер супраць пінчанкі завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Частку грошай вярнулі законнаму ўладальніку.

Чытайце таксама:

У Магілёве добрасардэчны злодзей скраў грошы, але ператэлефанаваў, каб вярнуць дакументы і пакінуць грошы на вяртанне

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

Масквічка перадала ў Віцебск чорную ікру, але да горада яна так і не даехала

Каментары да артыкула