Здарэнні

Масквічка перадала ў Віцебск чорную ікру, але да горада яна так і не даехала

Масквічка вырашыла перадаць пасылку сыну і яго сям’і ў Віцебск цягніком. На Беларускам вакзале яна шукала пасажыра, які пагадзіўся б даставіць сумку ў гэты горад.

На дапамогу адгукнуўся 39‑гадовы жыхар Гомеля, раней судзімы 12 разоў за крадзяжы, паведамляе belkagomel.by

Жанчына перадала яму перадачу коштам каля 10 тысяч беларускіх рублёў — гэта быў яе двухмесячны даход. За паслугу яна аддзячыла мужчыну грашыма і гарэлкай.

Аднак цягнік, на які сеў мужчына, увогуле не заязджаў у Віцебск. Даехаўшы да Гомеля, мужчына накіраваўся ў госці да знаёмай, дзе яны з’елі частку далікатэсаў з чужой сумкі: печань траскі, чырвоную і чорную ікру, чырвоную рыбу.

Калі перадача так і не прыбыла ў Віцебск, нявестка звярнулася ў міліцыю. Асобу падазраванага выявілі па праязных дакументах. Упрыгожанні для нявесткі, кнігі і адзенне для ўсіх членаў сям’і ўдалося вярнуць, а вось прадукты — не.

Мужчыну будуць судзіць 13‑ы раз — за крадзеж, учынены паўторна. Цяпер ён знаходзіцца ў ЛПП з-за злоўжывання алкаголем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць