БЕЛ Ł РУС

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку

20.02.2026 / 14:53

Nashaniva.com

«Аказваецца, увесь гэты час ён знаходзіўся ў той жа калоніі ў Глыбокім, з якой яго вывезлі ў верасні, — распавяла «Новай газеце Еўропа» Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч на літоўска-беларускай мяжы 11 верасня 2025 года.

«Мікалай сказаў, што яго як з калоніі везлі з мяшком на галаве, так і зваротным шляхам, з мяжы ў калонію, з тым жа мяшком на галаве і сцяжкамі на руках. Я пісала туды, у калонію. Я за гэтыя месяцы ездзіла туды тройчы. І мне ніхто нічога не сказаў, не даў ніводнага адказу на мае звароты. Але ён увесь гэты час быў там.

А інфаркт у Мікалая здарыўся яшчэ 21 студзеня, і яго ў той жа вечар павезлі ў Мінск. Мікалай кажа, што дактары сапраўды рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць яго жыццё: тры тыдні рэанімацыі, кармленне праз трубку», — расказала жонка палітыка.

***

Пра вызваленне Міколы Статкевіча стала вядома ўчора, калі з'явіліся яго фоты дома ў Мінску.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года быў затрыманы 31 мая 2020 года, калі ехаў на мітынг Святланы Ціханоўскай на Камароўку.

14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.

У 2020 годзе атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава.

11 верасня 2025 года Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнямі і хацелі прымусова выдварыць у Літву. Статкевіч, аднак, адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго, як яго забралі лукашэнкаўскія сілавікі, пра ягоны лёс нічога не было вядома.

Чытайце таксама:

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома

Каментары да артыкула