Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску
У Пастаўскім раёне на продаж выставілі на продаж цэлую вёску з каларытнай назвай Весялуха. Аб'ект размешчаны ўсяго за 6 кіламетраў ад Пастаў, піша «Смартпрэс».
Вёска складаецца ўсяго з трох дамоў і знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 2 гектары. На тэрыторыі ёсць уласная сажалка. Гэта цікавая прапанова для вялікай сям'і, для стварэння аграсядзібы, агратурыстычнага комплексу, фермы або загараднай рэзідэнцыі.
Месца вылучаецца маляўнічым размяшчэннем: вакол лес, побач працякае рака. Пры гэтым вёска знаходзіцца не на праязной дарозе, гаворыцца ў аб'яве.
З камунікацый ёсць калодзеж і электрычнасць. Таксама пазначана, што магчыма мадэрнізаваць падстанцыю і павялічыць магутнасць электразабеспячэння да 100 кВт на ўсю вёску.
Кошт аб'екта — 9 990 даляраў.
Чытайце таксама:
У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр
Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль
Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?
Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй