БЕЛ Ł РУС

«Дабраном» запусціў сваю сетку аўталавак

20.02.2026 / 19:22

Nashaniva.com

Сетка крамаў «Дабраном» запусціла свае аўталаўкі. Пакуль яны працуюць толькі ў адным раёне Віцебскай вобласці, аднак у будучыні кампанія не выключае пашырэння ў іншыя рэгіёны краіны, паведамілі ў тэлеграм-канале Віцебскага аблвыканкама.

Першыя чырвоныя грузавікі з брэндам «Дабраном» ужо выйшлі на маршруты. 

Новыя аўталаўкі абслугоўваюць шэсць маршрутаў у Талачынскім раёне, ахопліваючы 93 вёскі з больш чым 3 тысячамі жыхароў. Машыны будуць ездзіць два разы на тыдзень.

Дакладныя маршруты размесцяць на сайце Талачынскага райвыканкама, а асартымент тавараў будзе такі ж, як у невялікіх стацыянарных крамах сеткі. Пры гэтым цэны абяцаюць зрабіць даступнымі, нягледзячы на дадатковыя лагістычныя і аперацыйныя выдаткі.

Аплаціць пакупкі можна будзе як наяўнымі, так і карткамі. Жыхарам вёсак таксама прапануюць магчымасць загадзя заказваць пэўныя тавары — ад астуджанага мяса пэўнага памеру да свежых гародніны і нават тортаў.

Чытайце таксама:

МАРГ узяўся за «Дабраном» — у палове «Маякоў» знайшлі пратэрміноўку

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Каментары да артыкула