У іспанскай Валенсіі каля марской прыстані для яхт знайшлі кіта вагой 6,5 тоны
Фінвал даўжынёй 9 метраў быў знойдзены на мелкаводдзі каля прыстані. Цела самкі гэтага кіта паднялі на прыстань з дапамогай крана. Ветэрынарам не ўдалося знайсці на ім пашкоджанні, характэрныя для сутыкненняў з суднамі, піша выданне Need To Know.
Жывёліна заважыла ажно 6,5 тоны.
Узоры тканак кіта адправілі ва Універсітэт Святога Паўла і Універсітэт Камплутэнсе ў Мадрыдзе, каб вызначыць прычыну смерці. Пасля гэтага цела фінвала перавезлі на станцыю для спальвання смецця, дзе яго крэміравалі.
Фота: JamPress / Oceanogràfic València
Фінвал — другая па велічыні жывёліна свету пасля сіняга кіта, ён можа дасягаць 27 метраў у даўжыню. Гэтыя кітападобныя жывуць ва ўсіх акіянах і звычайна пазбягаюць прыбярэжных вод. Цяпер фінвалы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Чытайце таксама:
Ля берагоў Іспаніі быў заўважаны вялізны кіт са скаліёзам
Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы
У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА
Хлопец, якога заглынуў кіт, расказаў, як яму ўдалося выжыць
У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам