БЕЛ Ł РУС

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне

21.02.2026 / 15:52

Nashaniva.com

У тым ліку пяцёра дзяцей.

На гэтым тыдні ў прыёмнае аддзяленне бальніцы ў Ваўкавыску паступіла сям’я з шасці чалавек, пяцёра з якіх — дзеці ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў, з прычыны атручвання грыбамі, піша volkovysknews.by 

Напярэдадні ўвечары дома быў прыгатаваны суп з дадаваннем грыбоў, як мяркуецца — махавікоў і падбярозавікаў.

Праз некалькі гадзін пасля ўжывання супу сямейнікам стала дрэнна. Першыя сімптомы — боль у жываце, млоснасць і ваніты.

Пасля звароту ў прыёмнае аддзяленне сям’ю шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула