БЕЛ Ł РУС

Жыхар Бабруйска паляваў на дзіка, а падстрэліў рысь

21.02.2026 / 17:41

Nashaniva.com

У студзені жыхар Бабруйска разам з сябрамі ўдзельнічаў у загонным паляванні ў Асіповіцкім раёне. У іх быў дазвол на адстрэл дзіка. Аднак падчас палявання 40‑гадовы мужчына, паддаўшыся азарту, стрэліў у рысь, якая нечакана з’явілася перад ім, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Рысь адносіцца да відаў, якія асабліва ахоўваюцца, і занесеная ў Чырвоную кнігу, таму яе адстрэл дазволены толькі праз адмысловы дазвол.

Пра сваю памылку паляўнічы нікому не паведаміў і пакінуў тушу на месцы. Пазней забітую рысь у снезе, аднак, знайшлі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, пасля чаго на месца выклікалі следчых.

Цяпер у дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за незаконнае паляванне, якое прычыніла шкоду ў асабліва буйным памеры. Акрамя таго, яму давядзецца кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду — 13,5 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы фотапастка зафіксавала двух рысяў ВІДЭА

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА

Каментары да артыкула