БЕЛ Ł РУС

Ноччу ўкраінскія дроны атакавалі газаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці

21.02.2026 / 18:42

Nashaniva.com

У ноч на 21 лютага атацы ўкраінскіх дронаў падверглася расійская Самарская вобласць. Паводле паведамленняў тэлеграм-каналаў Supernova і Exilenova+, у выніку ўдару быў закрануты Нефцягорскі газаперапрацоўчы завод, які належыць кампаніі «Раснафта» і займаецца перапрацоўкай прыроднага і спадарожнага нафтавага газу.

Скрыншот з відэа

Папярэдне паведамлялася пра ўзгаранне некалькіх рэзервуараў з палівам. Таксама агонь нібыта закрануў суседняе прадпрыемства па стабілізацыі нафты.

Губернатар рэгіёна Вячаслаў Федарышчаў заявіў, што атака прыйшлася па двух прамысловых пляцоўках, пры гэтым пацярпелых няма. Завод працуе з 1967 года і вырабляе розныя віды паліва і газавую прадукцыю, яго праектная магутнасць складае каля 0,73 мільярда кубаметраў газу ў год.

Раней паведамлялася таксама, што пад удар, магчыма, украінскай ракетай «Фламінга», позна ўвечары 20 лютага трапіў завод у Воткінску, які знаходзіцца ў расійскай Удмурціі і выпускае ракеты «Іскандэр-М», «Топаль-М» і «Арэшнік».

Паводле зводкі расійскага Мінабароны, у тую самую ноч сродкі супрацьпаветранай абароны нібыта перахапілі 77 беспілотнікаў над некалькімі рэгіёнамі Расіі, Крымам і акваторыяй Азоўскага мора, у тым ліку пяць — над Самарскай вобласцю.

Чытайце таксама:

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку

Каментары да артыкула