БЕЛ Ł РУС

Беларусь апынулася на трэцім месцы па закупках ільнянога алею з Расіі

21.02.2026 / 20:48

Nashaniva.com

У 2025 годзе Беларусь увайшла ў тройку найбуйнейшых пакупнікоў ільнянога алею з Расіі ў свеце, паведамляе расійскі Аграэкспарт.

Фота ілюстрацыйнае

Гэта адбылося на фоне істотнага росту расійскага экспарту: пастаўкі за мяжу павялічыліся больш чым у два разы па цане — да 12 мільёнаў даляраў, а ў натуральным выражэнні дасягнулі 10 тысяч тон.

Лідарам па закупках у Расіі гэтага алею застаецца Кітай, куды было адпраўлена прадукцыі на 5,4 мільёна даляраў. Другое месца заняло Чылі, якое ўпершыню з 2021 года аднавіла імпарт. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Казахстан і Турцыя.

Акрамя алею, Беларусь актыўна закупляе і льняное семя. Па выніках года краіна стала трэцім найбуйнейшым імпарцёрам расійскага маслічнага лёну пасля Кітая і Бельгіі. Кошт паставак у Беларусь склаў 41 мільён даляраў — гэта больш чым у два разы перавышае паказчык мінулага года.

Чытайце таксама:

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам

Беларусь — другі ў свеце імпарцёр расійскага марожанага

Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам

Каментары да артыкула